SputnikPro: асаблівасці выкарыстання штучнага інтэлекту ў СМІ

Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь працягвае правядзенне ў вочным фармаце майстар-класаў SputnikPro. На гэты раз мы пагаворым аб штучным інтэлекце і аб тым, як прымяняць яго для стварэння і прасоўвання ўнікальнага кантэнту.
Sputnik
Міжнароднае агенцтва навін і радыё Sputnik працягвае асветніцкі праект SputnikPro. У чацвер, 27 лютага, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбудзецца новы модуль праграмы SputnikPro.
Модуль будзе складацца з двух блокаў.
Першы на тэму: "Сакрэтная зброя рэдактара і журналіста: ШІ-інструменты ў рабоце СМІ сёння і заўтра".
Нейрасеткі могуць дапамагчы ствараць унікальны і запатрабаваны кантэнт, аўтаматызаваць руцінныя задачы, зніжаць выдаткі і прапаноўваць аўдыторыі персанальны прадукт. Як навучыцца працаваць са штучным інтэлектам, раскажа дырэктар спецыяльных праектаў медыягрупы "Россия сегодня" Міхаіл Конрад.
Дырэктар спецыяльных праектаў медыягрупы "Россия сегодня" Міхаіл Конрад
Другі блок практычны: "Алгарытмы натхнення. Будучыня візуальнага кантэнту".
Знаёмства з нейрасеткай Midjourneу: практыкум па стварэнні згенерыраваных малюнкаў. Як прымусіць працаваць ШІ на журналіста і ў цэлым на рэдакцыю раскажа і пакажа на практыцы Ганна Маркелава – більд-рэдактар ​​дырэкцыі фотаінфармацыі медыягрупы "Россия сегодня".
Більд-рэдактар ​​дырэкцыі фотаінфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Ганна Маркелава
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым 80 – у анлайн-рэжыме. Колькасць удзельнікаў семінараў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Як інтэрнэт і нейрасеткі змянілі медыяасяроддзе