Захарава: РФ разлічвае на шэраг сустрэч з ЗША ў Стамбуле

Сёння ў Стамбуле праходзіць сустрэча прадстаўнікоў Расіі і ЗША, разглядаюцца пытанні двухбаковых адносін, у прыватнасці функцыянавання пасольстваў.
Sputnik
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Масква разлічвае, што расійска-амерыканская сустрэча ў Стамбуле, прысвечаная працы дыпмісій дзвюх краін, стане першай у шэрагу аналагічных кансультацый, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Мы разлічваем, што сённяшняя сустрэча стане першай у чарадзе падобных экспертных кансультацый, якія наблізяць нас з амерыканскім бокам да пераадолення рознагалоссяў, якія ўзніклі, умацавання мер даверу", - сказала Захарава падчас брыфінгу ў чацвер.

Перагаворы ў Стамбуле

Як паведамлялася, сёння ў Турцыі, у Стамбуле, стартавалі перагаворы паміж прадстаўнікамі РФ і ЗША па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і, у прыватнасці, функцыянавання пасольстваў дзвюх краін.
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адзначаў, што па выніках мерапрыемства стане зразумела, ці змогуць бакі "рухацца хутка і эфектыўна" для вырашэння існуючых праблем.
Першыя перагаворы паміж Масквой і Вашынгтонам прайшлі 18 лютага 2025 года ў Саудаўскай Аравіі.
У МЗС РФ паведамлялі, што ў Эр-Рыядзе была дасягнута дамоўленасць аб хуткім прызначэнні паслоў, а таксама аб зняцці перашкод у рабоце дыпламатычных місій.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пяскоў: у РФ і ЗША шырокае поле для супрацоўніцтва