Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лукашэнка ўпэўнен, што Курскую вобласць вызваляць на працягу некалькіх дзён

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 12 сакавіка паставіў перад вайскоўцамі задачу вызваліць рэгіён на працягу бліжэйшых дзён.
Sputnik
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што Курскую вобласць расійская армія вызваліць на працягу некалькіх дзён.
Аб гэтым ён заявіў у чацвер у Маскве журналістам, якія папрасілі яго пракаменціраваць паездку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў гэты рэгіён.
"Малайчына. Што, вы думаеце, галоўнакамандуючы проста так ездзіць? Калі прыехаў, заўтра трэба цалкам вызваляць усю тэрыторыю. Заўтра, вобразна кажучы. Ну, некалькі дзён – і яна будзе вызвалена, наколькі я разумею", - заявіў Лукашэнка.
Прэзідэнт РФ 12 сакавіка прыбыў у Курскую вобласць, дзе ў пункце кіравання ваеннай групоўкай правёў нараду. Ён паставіў задачу ў бліжэйшыя дні вызваліць вобласць ад сіл УСУ і замежных наёмнікаў.
Як паведаміў падчас дакладу Пуціну начальнік Генштаба УС РФ генерал Валерый Герасімаў войскі падчас наступальных дзеянняў вызвалілі больш за 1 100 кв. км тэрыторыі ў курскім паграніччы. Ён таксама заявіў, што Украіна спрабавала выкарыстоўваць вобласць у якасці разменнай манеты ў магчымых перагаворах з Расіяй.
Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранчіныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года. З таго часу УСУ і іншыя сілавыя структуры Украіны страцілі на гэтым напрамку больш за 67 тыс чалавек, а таксама вялікую колькасць рознай ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў – каля 7 тыс адзінак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін паставіў задачу вызваліць Курскую вобласць у бліжэйшы час