МІНСК, 13 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрасіў свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку на парад у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Маскву.
Пуцін звярнуў увагу на тое, што да 9 мая пройдзе маштабны форум у Валгаградзе, дзе таксама чакаюць беларускага прэзідэнта і лідараў іншых краін.
Раней паведамлялася, што сёлета парад у гонар Дня Перамогі пройдзе 9 мая і ў Менску. Было адзначана, што акрамя сучаснай тэхнікі пакажуць і танкі Т-34. Таксама будзе тачанка з кулямётамі. Аднак час пачатку мінскага парада да гэтага моманту не агучаны.
У 2024 годзе беларускі прэзідэнт пабываў на маскоўскім парадзе ў першай палове дня 9 мая, а потым прыбыў у Мінск, дзе таксама браў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі.
"Шчыра скажу. Так, як яны (у Маскве - Sputnik), па духу, па змесце, ніхто не ўмее арганізоўваць падобныя мерапрыемствы", - падзяліўся тады Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"