МІНСК, 14 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб прапанове Украіны стварыць у Беларусі лагеры для ваеннапалонных, прычым як расійскіх, так і ўкраінскіх.
"Яны задумалі на тэрыторыі Беларусі стварыць лагеры, дзе будуць утрымлівацца ваеннапалонныя. Гэта з Украіны была прапанова: мы (Беларусь - Sputnik) кантралюем гэтыя лагеры, у палон трапілі ўкраінцы – у лагер, расіяне – у лагер", - сказаў беларускі лідар у інтэрв’ю праграме "60 минут" на тэлеканале "Россия 1".
Пры гэтым, паводле прапановы Кіева, Беларусь не павінна займаць якую-небудзь пазіцыю, і толькі глядзець за тым, каб ваеннапалонныя былі ў парадку – "забяспечаныя, дагледжаныя, параненыя атрымалі дапамогу" і гэтак далей, дадаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, украінскі бок запэўніваў, што пытанне аб фінансаванні такіх лагераў вырашыць самастойна – грошы будуць знойдзены.
"Я гавару: тады другое – дамаўляйцеся з расіянамі. Дамовіцеся – мы з задавальненнем будзем вам дапамагаць", - расказаў прэзідэнт Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму абмену ваеннапалоннымі. Паводле слоў Лукашэнкі, ён цікавіўся ў беларускіх медыкаў, як, на іх думку, ва Украіне аказвалася медыцынская дапамога расійскім ваеннаслужачым.
"Дзіўна, але вось дапамогу ім аказалі кваліфікавана ва Украіне. Не проста ўзялі, кінулі брудныя, загніваючыя раны. Не, украінцы на месцы там аказалі гэтым параненым расійскім ваеннапалонным добрую дапамогу", - сказаў прэзідэнт.
На рэмарку інтэрв’юера, што гэта гаворыць аб тым, што ва Украіне "ёсць нармальныя людзі", Лукашэнка адказаў: "Урачы і нармальныя".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"