МІНСК, 19 сак – Sputnik. Расійскія вайскоўцы завяршаюць разгром праціўніка ў Курскай вобласці, пра гэта паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Нашы войскі нядаўна правялі шэраг імклівых, дастаткова дзерзкіх, эфектыўных аперацый, і завяршаюць разгром групоўкі войск праціўніка ў Курскай вобласці", - сказаў расійскі лідар на пашыраным пасяджэнні калегіі Генпракуратуры РФ.
Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да пракурораў, падкрэсліў, што ўсе, хто здзнейсніў злачынствы супраць мірнага насельніцтва ў Курскай вобласці, павінны быць выяўлены і пакараны.
Пуцін адзначыў, што ўсе ваенныя ўкраінскай арміі, няхай гэта будзе грамадзяне Украіны ці ўкраінскія наёмнікі, якія здзейснілі злачынствы на тэрыторыі расійскага рэгіёна, павінны кваліфікавацца законам як тэрарысты і ўчыненыя імі злачынствы павінны быць выяўлены і старанна расследаваны.
"Прашу органы пракуратуры, у тым ліку ваенных пракурораў, такую работу сумесна з іншымі службамі ў поўным аб’ёме разгарнуць на вызваленых тэрыторыях – і ў Суджы, і ў іншых населеных пунктах", - сказаў прэзідэнт Расіі.
Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранічныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года. З таго часу УСУ і іншыя сілавыя структуры Украіны страцілі на гэтым напрамку больш за 68 тысяч чалавек, а таксама вялікую колькасць рознай ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў – каля 7 тысяч адзінак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"