Чарговыя – ужо сёмыя па ліку – прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 26 студзеня 2025 года, на іх атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка.
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў 3 лютага – згодна з дзеючым Выбарчым кодэксам, выбраны прэзідэнт павінен афіцыйна ўступіць на пасаду не пазней, чым праз 2 месяцы пасля гэтай даты. Цырымонія інаўгурацыі адбудзецца ў аўторак 25 сакавіка, пра гэта ў чацвер паведаміў Telegram-канал "Пул Першага". Раней прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант паведаміла, што праца над тым, як будзе праходзіць інаўгурацыя, ужо вядзецца.
Як праходзілі папярэднія інаўгурацыі прэзідэнта Беларусі, глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"