Кіраўнік дзяржавы прыбыў на цырымонію ў суправаджэнні эскорту з дзевяці матацыклаў. Картэж беларускага лідара прайшоў па цэнтральных праспектах беларускай сталіцы – Незалежнасці і Пераможцаў – да Палаца Незалежнасці, у якім і прайшла цырымонія. Аляксандра Лукашэнку па шляху руху віталі мінчане і госці сталіцы.
Спачатку кіраўнік дзяржавы прынёс прысягу – па традыцыі на беларускай мове. Пасля выканання дзяржаўнага гімна прэзідэнт падпісаў акт аб прынясенні прысягі. Потым кіраўнік ЦВК Беларусі ўручыў яму пасведчанне прэзідэнта Беларусі. Пасля беларускі лідэр вымавіў невялікую прамову: ён падзякаваў саратнікам і звярнуўся да сапернікаў, абазначыў прыярытэты на будучую пяцігодку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"