Відэа

Цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі – поўная версія

Падпісацца
Выбраны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прынёс прысягу. Урачыстую цырымонію глядзіце на відэа.
Цырымонію інаўгурацыі трансліравалі ўсе дзяржаўныя тэлеканалы.
Згодна з беларускай Канстытуцыяй, прэзідэнт прыносіць прысягу ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці членаў прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў ніжняй і верхняй палат парламента, суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. На цырымонію запрошаны больш за 1 100 чалавек.
Беларускі фармат інаўгурацыі не прадугледжвае прысутнасці на цырымоніі кіраўнікоў замежных краін. Раней урачыстыя цырымоніі прынясення прысягі праходзілі ў прысутнасці замежных гасцей. Расію на цырымоніі інаўгурацыі прадстаўляў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Раней паведамлялася, што кіраўнік дзяржавы прыедзе на цырымонію інаўгурацыі ў суправаджэнні эскорту з дзевяці матацыклаў.
Сёмыя па ліку прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
Гэта ўжо сёмая па ліку інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Як прайшлі папярэднія шэсць – глядзіце ў фотагалерэі Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0