Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі

Пасля абвяшчэння тэксту прысягі Лукашэнка падпісаў акт аб прынясенні прысягі, які будзе перададзены на захоўванне ў архіў прэзідэнта.
Sputnik
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Выбраны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёмы раз у гісторыі рэспублікі афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Ён прынёс прысягу на беларускай мове. Кіраўнік дзяржавы прысягнуў верна служыць народу, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць канстытуцыю краіны, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на яго высокія абавязкі.
Пасля гэтага ўрачыстага моманту загучаў гімн Рэспублікі Беларусь.
Беларускі лідар падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго яму было ўручана пасведчанне прэзідэнта краіны.
Цырымонія інаўгурацыі праходзіць у Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці. На мерапрыемства запрошаны больш за 1 100 чалавек.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Грызлоў: бяспека меж Саюзнай дзяржавы на высокім узроўні