БелАЭС

БелАЭС ужо выпрацавала больш за 41 млрд кВт‧г электраэнергіі

Міністр энергетыкі адзначыў, што за пяць гадоў энергаспажыванне на ацяпленне дамоў вырасла ў 100 разоў.
Sputnik
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Беларуская атамная электрастанцыя з уводам у эксплуатацыю першага блока выпрацавала больш за 41 млрд кВт‧г энергіі, паведаміў у сераду міністр энергетыкі Беларусі Аляксей Кушнарэнка.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы кожны год фіксуецца рост спажывання электрычнасці. Так, па выніках 2024-га гэты паказчык склаў 43,2 млрд кВт‧г: павелічэнне ў параўнанні з 2023-м склала 5%.
"З моманту ўключэння першага энергаблока БелАЭС выпрацавала больш за 41 млрд кВт/г электраэнергіі", – сказаў Кушнярэнка.
Кіраўнік ведамства зазначыў, што гэта дазволіла замясціць у рэспубліцы каля 11 млрд кубічных метраў імпартнага прыроднага газу.
Кушнарэнка канстатаваў, што ў Беларусі расце электраспажыванне ў рэальным сектары эканомікі, а таксама электратранспартам.
Ёсць і высокі попыт насельніцтва на пераход на ацяпленне дамоў электрычнасцю. Так, з 2019 года энергетыкі ўжо выдалі 123 000 адпаведных тэхумоў, за мінулы год – 31 тысячу. Паводле звестак міністра, за год беларусы на гэтыя патрэбы спажываюць 880 млн кВт‧г, а ў 2025-м гэтая лічба можа павялічыцца да мільярда.
"Гэта больш як у 100 разоў больш, чым пяць гадоў таму – настолькі запатрабавана гэтая паслуга", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінэнерга.

БелАЭС

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт недалёка ад горада Астравец стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.
Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
БелАЭС
Лукашэнка растлумачыў, куды можа пастаўляцца электраэнергія з другой АЭС