Калючая загарода Еўрасаюза

Польшча абмежавала права на атрыманне прыстанішча на мяжы з Беларуссю

Абмежаванне ўводзіцца з 27 сакавіка і датычыцца толькі ўчастка беларуска-польскай мяжы.
Sputnik
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Улады Польшчы абмежавалі права на атрыманне прыстанішча на мяжы з Беларуссю, пра гэта паведаміў кіраўнік МУС краіны Томаш Семаняк.
Міністр апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы X распараджэнне, паводле якога абмежаванне права падачы заявы на міжнародную абарону ўводзіцца з 27 сакавіка. Яно тычыцца толькі польска-беларускай мяжы.
Абмежаванне будзе дзейнічаць на працягу 60 дзён.

Еўрасаюз занепакоены

Урад Польшчы 15 кастрычніка 2024 года зацвердзіў міграцыйную стратэгію краіны на найбліжэйшыя шэсць гадоў. У стратэгіі гаворыцца і аб часовым прыпыненні прыёму заявак на прыстанішча ад нелегальных мігрантаў.
Занепакоенасць такім рашэннем афіцыйнай Варшавы выказалі ў Еўрасаюзе. Аднак дакумент быў ухвалены Сеймам Польшчы, затым Сенатам. 26 сакавіка бягучага года міграцыйную стратэгію падпісаў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калючая загарода Еўрасаюза
Рыжанкоў пракаменціраваў выхад Польшчы і Прыбалтыкі з Атаўскай канвенцыі