Прадстаўніцтва Фонду Талая з’явіцца ў Маскве

Фонд і міжнародная дабрачынная арганізацыя "Справедливая помощь доктора Лизы" абмяняюцца прадстаўніцтвамі.
Sputnik
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Беларускі фонд Аляксея Талая і міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя "Справедливая помощь доктора Лизы" (Расія) падпісалі ў мінскім Доме Масквы дагавор аб партнёрстве, перадае Sputnik.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар дабрачыннага фонду Аляксей Талай і член Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека і прэзідэнт арганізацыі "Справедливая помощь доктора Лизы" Вольга Дземічава.
Гэтым дагаворам прадугледжана адкрыццё ў Маскве прадстаўніцтва Фонду Талая, а ў Мінску – грамадскай арганізацыі "Справедливая помощь доктора Лизы".
"Падпісанне дагавора стала ўзаконеннем шчыльных і плённых адносін з Фондам Талая, якія існавалі і раней. З Аляксеем Канстанцінавічам (Талаем - Sputnik) мы знаёмы даўно і дзякуючы працы яго фонду, дзякуючы яго асабістаму ўкладу атрымалася дапамагчы вельмі шматлікім цяжкахворым і параненым дзецям, пацярпелым у у прыфрантавых тэрыторыях ад мінна-выбухных траўм", - адзначыла Дземічава.
Падпісанне дагавора аб партнёрстве
Яна падкрэсліла, што арганізацыя "Справядлівая дапамога Доктара Лізы" дапамагае цяжкахворым і параненым дзецям Данбаса з 2014 года, таксама як і Фонд Талая даўно аказвае дапамогу гэтым сем’ям.
"Мы перасякаемся па агульнай рабоце і не можам не сябраваць і не ўзаемадзейнічаць. Таму сёння мы зрабілі першы афіцыйны крок у далейшай нашай сумеснай рабоце, падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Гэтае пагадненне дасць нам магчымасць адкрыць два прадстаўніцтвы: адно ў Мінску, і адно – у Маскве", - сказала прэзідэнт арганізацыі.
Паводле яе інфармацыі, у бліжэйшы час прадстаўніцтвы пачнуць функцыянаваць, ужо ўзгоднены кандыдатуры іх кіраўнікоў.
"У прадстаўніцтвах будзе працягвацца тая агульная праца, якую нашы арганізацыі і так ужо праводзяць па аказанні дапамогі цяжкапараненым дзецям і пацярпелым сем’ям – тым, каго закранула вайна", - падкрэсліла яна.
Падпісанне дагавора аб партнёрстве
Аляксей Талай таксама адзначыў, што ў дзвюх арганізацый чакаецца вялікая праца.
"Мы ўжо ўзаемадзейнічаем і аказалі падтрымку і дапамогу ў рамках супрацоўніцтва многім дзецям і сем’ям з зоны правядзення СВА і тым, хто пацярпеў з 2014 года ў Данбасе з прычыны агрэсіі кіеўскага рэжыму", - сказаў ён.
Разам з тым Талай адзначыў, што ў будучым яшчэ шмат трэба зрабіць у сувязі з тым, што тэрыторыі Данецка, Луганска, Запарожжа і Херсоншчыны моцна замініраваны.
"Мы дарослыя і разважныя людзі павінны падрыхтавацца да таго, каб дапамагаць дзецям, якія трапілі ў бяду. Я, як чалавек, які страціў ногі і рукі ў 16 гадоў, усведамляю, наколькі цяжка застацца аднаму і наколькі важна, каб вакол цябе былі тыя людзі, якія разумеюць, як дзейнічаць, прыкладна ўсведамляюць алгарытм дзеянняў па рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі", - сказаў кіраўнік фонду.
Талай лічыць, што вопыт дзвюх арганізацый будзе адыгрываць у гэтым плане істотную ролю і, аб’яднаўшы намаганні, можна дабіцца ўсіх пастаўленых мэт.
"Мы зробім усё магчымае, каб сумесна дапамагаць пацярпелым сем’ям і дзецям. У тым ліку ствараецца рэабілітацыйны цэнтр пад Барысавам, якім мы будзем сумесна займацца", - дадаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Талай удастоены ганаровага звання "Заслужаны міратворац"