Назіраць і не верыць Захаду: Лукашэнка аб гандлёвай вайне Трампа

Беларускі лідар расказаў, што абмяркоўваў сітуацыю з амерыканскімі пошлінамі са сваім расійскім калегам.
Sputnik
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю вакол павышэння амерыканскіх пошлін на тавары, якія імпартуюцца з розных краін.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сітуацыю з пошлінамі ён абмяркоўваў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
"Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам размаўлялі, я і яму выказваю свой пункт гледжання і стараюся яго неяк у гэтым плане схіліць на свой бок, што нам трэба пакуль назіраць за гэтым (дзеяннямі)", - распавёў Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлерадыёкампаніі "Мир", якое публікуе прэс-служба беларускага лідара.

Нелагічная эканоміка

Прэзідэнт выказаў сумненне наконт таго, што ўсё можа быць так, як запланаваў Трамп.
"Ён (Трамп - Sputnik) ужо ўчора заявіў, што гатоў весці перагаворы то з Кітаем, то яшчэ з кімсьці, каб заключыць здзелку па тарыфах. Гэта значыць яны гатовы і адступіць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка дадаў, што з пункту гледжання эканомікі рашэнне 47-га прэзідэнта не выглядае лагічным.
"Трэба пачакаць. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца", - сказаў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЗША ўводзяць новыя пошліны ў дачыненні да шэрага краін – Беларусі ў спіску няма