https://bel.sputnik.by/20250403/zsha-vodzyats-novyya-poshlny--dachynenn-da-sheraga-kran--belarus--spsku-nyama-1095060100.html
ЗША ўводзяць новыя пошліны ў дачыненні да шэрага краін – Беларусі ў спіску няма
ЗША ўводзяць новыя пошліны ў дачыненні да шэрага краін – Беларусі ў спіску няма
Sputnik Беларусь
Амерыканскі лідар Дональд Трамп назваў новыя пошліны "дэкларацыяй эканамічнай незалежнасці" ЗША. 03.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-03T09:34+0300
2025-04-03T09:34+0300
2025-04-03T10:22+0300
дональд трамп
зша
навіны
беларусь
пошліна
эканоміка
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/03/1095061612_0:49:2924:1694_1920x0_80_0_0_f9115bdcecac1262961f049e14e7b0d9.jpg.webp
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Беларусь і Расія адсутнічае ў спіску са 185 дзяржаў, у адносінах да якіх ЗША ўвялі новыя мытныя пошліны, гэта вынікае з пераліку, апублікаванага акаўнтам Белага Дома ў сацсетцы Х.У сераду амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп прадставіў табліцу з тарыфамі пошлін, якія ўводзяць ЗША. Ён назваў адпаведны ўказ дэкларацыяй эканамічнай незалежнасці.Паводле яго слоў, як саюзнікі, так і сапернікі многія гады грабілі ЗША.Ён паабяцаў накіраваць атрыманыя ад пошлін трыльёны долараў на зніжэнне падаткаў і пагашэнне дзярждоўгу ЗША.Амерыканскія пошліныЗ 3 красавіка ЗША ўводзяць мытныя пошліны ў памеры 25% на ўсе імпартаваныя аўтамабілі, а таксама 20% на тавары з ЕС, 34% – на тавары з Кітая.Пошліны для гатовых машын набудуць моц 3 красавіка, а для аўтазапчастак – не пазней за 3 мая."Імпарт аўтамабіляў і пэўных аўтазапчастак працягвае пагражаць нацыянальнай бяспецы ЗША", - гаворыцца ў распараджэнні кіраўніка Белага дома.Акрамя таго, будзе ўведзена 10% мінімальная пошліна на імпарт з 5 красавіка, для шэрага краін – з 9 красавіка. Абкладаць пошлінамі не стануць імпартныя тавары, якія прадстаўляюць крытычную важнасць для вытворчасці і нацыянальнай бяспекі ЗША.Адзначаецца, што гэтыя меры будуць у сіле да таго часу, "пакуль прэзідэнт не вырашыць, што пагроза амерыканскім інтарэсам у гандлёвай сферы ліквідавана, урэгулявана".Пры гэтым некаторыя тавары не будуць падлягаць люстранаму тарыфу, сярод іх – энерганосьбіты і некаторыя іншыя карысныя выкапні, якія недаступны ў ЗША.Вашынгтон захоўвае за сабой права павялічыць імпартныя пошліны, калі іншыя краіны ўвядуць абмежаванні ў адказ.Акрамя таго, Трамп мае паўнамоцтвы або павялічваць тарыф, або знізіць пошліну.Чаму Беларусі няма ў спіскуУ амерыканскім Мінфіне заявілі, што ўвядзенне люстраных імпартных пошлін, абвешчанае Трампам, можа прывесці да павышэння цэн у ЗША, аднак гэта не з’яўляецца гарантаваным зыходам.Кіраўнік міністэрства Скот Бесэнт растлумачыў, што зваротныя ўвазныя пошліны на тавары з Расіі і Беларусі не ўводзяцца, паколькі з гэтымі краінамі гандаль не вядзецца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250327/putsn-prakamentsrava-deyu-trampa-ab-kupl-grenlandy-1094875716.html
зша
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/03/1095061612_195:0:2924:2047_1920x0_80_0_0_060330f0488b9bea043a022bb77898d9.jpg.webpSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд трамп, зша, навіны , беларусь, пошліна, эканоміка, палітыка, у свеце
дональд трамп, зша, навіны , беларусь, пошліна, эканоміка, палітыка, у свеце
ЗША ўводзяць новыя пошліны ў дачыненні да шэрага краін – Беларусі ў спіску няма
09:34 03.04.2025 (абноўлена: 10:22 03.04.2025) Амерыканскі лідар Дональд Трамп назваў новыя пошліны "дэкларацыяй эканамічнай незалежнасці" ЗША.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Беларусь і Расія адсутнічае ў спіску са 185 дзяржаў, у адносінах да якіх ЗША ўвялі новыя мытныя пошліны, гэта вынікае з пераліку, апублікаванага акаўнтам Белага Дома ў сацсетцы Х.
У сераду амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп прадставіў табліцу з тарыфамі пошлін, якія ўводзяць ЗША. Ён назваў адпаведны ўказ дэкларацыяй эканамічнай незалежнасці.
Паводле яго слоў, як саюзнікі, так і сапернікі многія гады грабілі ЗША.
"Другое красавіка 2025 года назаўжды ўвойдзе ў гісторыю як дзень адраджэння і пачатак залатога веку амерыканскай прамысловасці… Мы пачынаем рабіць Амерыку зноў багатай", - заявіў прэзідэнт.
Ён паабяцаў накіраваць атрыманыя ад пошлін трыльёны долараў на зніжэнне падаткаў і пагашэнне дзярждоўгу ЗША.
З 3 красавіка ЗША ўводзяць мытныя пошліны ў памеры 25% на ўсе імпартаваныя аўтамабілі, а таксама 20% на тавары з ЕС, 34% – на тавары з Кітая.
Пошліны для гатовых машын набудуць моц 3 красавіка, а для аўтазапчастак – не пазней за 3 мая.
"Імпарт аўтамабіляў і пэўных аўтазапчастак працягвае пагражаць нацыянальнай бяспецы ЗША", - гаворыцца ў распараджэнні кіраўніка Белага дома.
Акрамя таго, будзе ўведзена 10% мінімальная пошліна на імпарт з 5 красавіка, для шэрага краін – з 9 красавіка. Абкладаць пошлінамі не стануць імпартныя тавары, якія прадстаўляюць крытычную важнасць для вытворчасці і нацыянальнай бяспекі ЗША.
Адзначаецца, што гэтыя меры будуць у сіле да таго часу, "пакуль прэзідэнт не вырашыць, што пагроза амерыканскім інтарэсам у гандлёвай сферы ліквідавана, урэгулявана".
Пры гэтым некаторыя тавары не будуць падлягаць люстранаму тарыфу, сярод іх – энерганосьбіты і некаторыя іншыя карысныя выкапні, якія недаступны ў ЗША.
Вашынгтон захоўвае за сабой права павялічыць імпартныя пошліны, калі іншыя краіны ўвядуць абмежаванні ў адказ.
Акрамя таго, Трамп мае паўнамоцтвы або павялічваць тарыф, або знізіць пошліну.
Чаму Беларусі няма ў спіску
У амерыканскім Мінфіне заявілі, што ўвядзенне люстраных імпартных пошлін, абвешчанае Трампам, можа прывесці да павышэння цэн у ЗША, аднак гэта не з’яўляецца гарантаваным зыходам.
Кіраўнік міністэрства Скот Бесэнт растлумачыў, што зваротныя ўвазныя пошліны на тавары з Расіі і Беларусі не ўводзяцца, паколькі з гэтымі краінамі гандаль не вядзецца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"