МІНСК, 8 кра – Sputnik. Расійскія войскі занялі прыгранічнае сяло Гуева ў Курскай вобласці, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны РФ.
"Падраздзяленнямі групоўкі войск "Поўнач" падчас наступальных дзеянняў вызвалены населены пункт Гуева", - гаворыцца ў штодзённай зводцы ведамства.
Там таксама ўдакладняецца, што за мінулыя суткі ў раёнах пасёлкаў Алешня і Горналь было нанесена паражэнне фарміраванням УСУ – механізаванай, танкавай, тром дэсантна-штурмавым брыгадам і брыгадзе тэраабароны.
Армейская авіяцыя і артылерыя ліквідавалі жывую сілу і тэхніку праціўніка ў раёне шэрага населеных пунктаў Сумскай вобласці.
Па даных Мінабароны РФ, за мінулыя 24 гадзіны страты ўкраінскіх войск склалі звыш 290 чалавек. Былі знішчаны танк, тры бронетранспарцёры, чатыры бронемашыны і чатыры пункты кіравання беспілотнікамі.
У расійскім ваенным ведамстве ўдакладнілі, што ўсяго за час баявых дзеянняў на Курскім напрамку УСУ страцілі больш за 72,7 тысячы салдат, 405 танкаў, 300 бронетранспарцёраў, 13 амерыканскіх установак РСЗА HIMARS і 7 MLRS, а таксама іншую тэхніку і ўзбраенні.
Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранічныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года.
У сакавіку 2025 года расійскія войскі перайшлі ў маштабнае наступленне. Як паведамляў начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў, групоўка праціўніка ізалявана, у цяперашні час ідзе яе планамернае знішчэнне. На асобных напрамках расійскія падраздзяленні перайшлі дзяржаўную мяжу і выйшлі ў Сумскую вобласць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"