Відэа

Хакеісты мінскага "Дынама" правялі адкрытую трэніроўку для СМІ – відэа

Абыграўшы ў першым раундзе Кубка Гагарына маскоўскае ЦСКА, "Дынама" ўпершыню выйшла ў другі раунд, дзе сустрэнецца з лідарам Усходняй канферэнцыі КХЛ – чэлябінскім "Трактором". Глядзіце на відэа, як дынамаўцы рыхтуюцца да гэтай серыі матчаў.
Sputnik
Мінскі хакейны клуб "Дынама" ў другім раундзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) першыя два матчы правядзе на выездзе ў Чэлябінску супраць "Трактора", гульні адбудуцца 12 і 14 красавіка. Затым серыя пераедзе ў Мінск – сустрэчы запланаваны на 16 і 18 красавіка.
Напярэдадні выязной серыі, хакеісты і трэнерскі штаб сталічнай каманды правялі для прадстаўнікоў СМІ адкрытую трэніроўку, паказалі некаторыя моманты падрыхтоўкі да будучых матчаў і паразмаўлялі з журналістамі.
На думку галоўнага трэнера "зуброў" Дзмітрыя Квартальнага, першы раунд плэй-оф КХЛ заўсёды складваецца складана, але далей будзе больш цікава.
"Каманда ("Трактор" - Sputnik) на Усходзе заняла першае месца, гэта добрая каманда, у іх няма слабых месцаў, добры варатар, ва ўсіх лініях у іх поўны парадак", - адзначыў ён.
Капітан і нападаючы мінскага клуба Андрэй Стась у сваю чаргу адзначыў, што ўсе ў камандзе максімальна сканцэнтраваны перад пачаткам другога раунда. Таксама ён дадаў, што "Трактор" – хуткая каманда з добрымі ўмелымі гульцамі і добрым трэнерскім штабам.
"Усе ў іх у парадку, таму слабыя месцы будзем шукаць падчас другога раунда", - дадаў ён.
Мінскае "Дынама" ў бягучым чэмпіянаце КХЛ сустракалася з "Трактором" двойчы – адзін раз "зубры" былі мацней (3:1), адзін раз прайгралі, але ў авертайме (3:4).
Усяго ж у сваёй гісторыі выступлення ў лізе каманды правялі 32 матчы, ні разу не згуляўшы ўнічыю і атрымаўшы роўную колькасць перамог – па 16. Па колькасці забітых у вароты праціўніка шайб з мінімальным адрывам лідзіруе "Трактор" – 82 супраць 81.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"