Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 14 красавіка
У 1432 годзе пачалося праўленне Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага.
У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
Хто нарадзіўся 14 красавіка
1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.
14 красавіка ў народным календары
Сёння пачаўся Перадвелікодны Тыдзень, які папярэднічае Вялікадню. Кожны дзень гэтага тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. У Вялікі панядзелак царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся. Акрамя таго, у гэты ж дзень пачынаюць рыхтавацца да варэння міра, якое будуць асвячаць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Перадвелікоднай Сядміцы.
Таксама сёння праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую. Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе, калі ён яшчэ застаўся, і ў ручаях.
Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплае, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга, а лета будзе кароткае.