Нацбанк заклікаў знізіць тэмпы росту спажывецкага крэдытавання

Рэгулятар лічыць, што камерцыйныя банкі павінны даваць менш спажывецкіх крэдытаў і рабіць большы ўпор на інвесткрэдытаванне.
Sputnik
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Долі інвестыцыйных і спажывецкіх крэдытаў у агульнай іх масе, на думку Нацбанка, неабходна перафармаціраваць, заявіў журналістам першы намеснік старшыні праўлення рэгулятара Аляксандр Ягораў.
Ён растлумачыў, што на пачатку тыдня праўленне Нацбанка вырашыла змяніць падыходы ў гэтым плане. Так рэгулятар выконвае даручэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па інвесткрэдытаванні.
"Мы лічым, што банкі павінны рабіць большы ўпор на інвестыцыйнае крэдытаванне, а таксама зніжаць тэмпы росту спажывецкага крэдытавання, перш за ўсё... не звязанага з купляй тавараў айчыннай вытворчасці. Гэта датычыцца як спажывецкіх тавараў, так і, назавем іх, інвестыцыйных тавараў, дапусцім, аўтамабіляў маркі BelGee", - сказаў Ягораў журналістам у сераду.
Паводле яго слоў, патрабаванні банкаў да эканомікі (гэта значыць аб’ём выдадзеных крэдытаў) "будуць расці ў калідоры 11-14%".
Першы намеснік старшыні праўлення адзначыў, што 16 красавіка ў Нацбанку праходзіць сустрэча з прадстаўнікамі банкаў. У прыватнасці, ім будзе патлумачана пазіцыя НББ па крэдытах.
Таксама кіраўніцтва Нацбанка "прагаворыць", якія інструменты з боку дзяржавы патрэбны, каб банкі маглі дасягнуць параметраў, пра якія гавораць улады. У тым ліку адна з мэт – аб’ём выдачы інвесткрэдытаў павінен вырасці на 16% да мінулага года.
"Тэмп росту спажывецкіх крэдытаў, за выключэннем крэдытаў на тавары беларускай вытворчасці, не павінен перавышаць 12%", - адзначыў першы намеснік старшыні.
Як мяркуюць у Нацбанку, банкі могуць даваць крэдыты, у асноўным, за кошт "доўгіх дэпазітаў". Значыць, такіх укладаў павінна быць болей. Мэта – дабіцца іх росту больш чым на 17%. Па ацэнках рэгулятара, тэмп росту ў выніку будзе вышэй.
"…Таму што мы бачым рост даверу да нацыянальнай валюты, змяненне паводзін насельніцтва, якое больш беражэ. Адпаведна, тэмпы росту доўгатэрміновых безадзыўных дэпазітаў, паводле нашых ацэнак, будуць павялічвацца", - сказаў Ягораў.
Раней паведамлялася, што жыхары Беларусі сталі больш актыўна браць спажывецкія крэдыты. Напрыклад, на 1 сакавіка гэтага года агульная запазычанасць фізічных асоб была 10,449 млрд рублёў. У студзені-лютым яна вырасла на 3,28%. Калі параўноўваць з 1 студзеня 2024 года, то яна павялічылася больш як на 50%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЕАБР: рост крэдытнай актыўнасці захоўваецца ў Беларусі