Лукашэнка павіншаваў з юбілеем аўтара савецкіх хітоў Ханка

Кампазітару Эдуарду Ханку, песні якога выконвалі такія зоркі эстрады, як Леў Лешчанка і "Песняры", споўнілася 85 гадоў.
Sputnik
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кампазітара Эдуарда Ханка з 85-годдзем, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Вашы праніклівыя, мілагучныя песні ўваходзяць у рэпертуар некалькіх пакаленняў выканаўцаў, іх ведаюць прыхільнікі не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў надзею, што кампазітар будзе і надалей працаваць гэтак жа плённа. Прэзідэнт пажадаў Ханку даўгалецця.
Кампазітар нарадзіўся ў Казахстане. Яго бацька – вайсковец, выхадзец з Пскоўскай вобласці, праходзіў службу ў Беларусі.
Ханок скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Глінкі, а потым вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі імя Чайкоўскага. Пасля вучобы жыў ва Украіне, потым вярнуўся ў Беларусь, а з канца 1990-х пераехаў у Расію.
Ханок напісаў музыку да такіх вядомых песень як "Белый аист", "Здравствуй, чужая, милая", "Малиновка", "То ли еще будет" і іншых. З'яўляецца заслужаным дзеячам культуры БССР і народным артыстам Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка павіншаваў Буйнова з юбілеем