МІНСК, 22 кра – Sputnik. Землі ў Беларусі ачышчаюцца, радыяцыйнае становішча паляпшаецца, заявіла намеснік начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб’ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду рэспублікі Кацярына Шмялёва.
Яна адзначыла, што ў цэлым па тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання – за выключэннем Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (ПДРЭЗ) – перспектывы добрыя.
"Радыёактыўны распад адбываецца, землі ачышчаюцца, радыяцыйнае становічша паляпшаецца", - сказала Шмялёва.
На дадзены момант забруджаныя тэрыторыі не адрозніваюцца па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншых паказчыках ад "чыстых" тэрыторый.
Пільную ўвагу ў Беларусі надаюць Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнаму запаведніку (ПДРЭЗ) – гэта абумоўлена тым, што яго тэрыторыя з’яўляецца зонай ядзернай аварыі.
"Гэта тэрыторыя ў агляднай будучыні не будзе ўцягнута ў нейкі асаблівы гаспадарчы абарот, а будзе выкарыстоўвацца як эксперыментальна-гаспадарчая зона, як навуковы палігон", - дадала намеснік начальніка ўпраўлення.
Паводле яе слоў, праз 39 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС распалася 60% ад усяго цэзію-137, які выпаў, і каля 62% стронцыю-90, а агульная плошча радыеактыўнага забруджвання складае каля 12% ад тэрыторыі краіны.
Усяго ў зонах радыеактыўнага забруджвання знаходзіцца 1 859 населеных пунктаў, у якіх жыве 930 тыс чалавек, у тым ліку 181 тыс дзяцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"