Гомель пачаў падрыхтоўку да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі яшчэ ў верасні мінулага года і ўжо на фінішнай прамой, паведамілі ў аблвыканкаме.
Ва ўсіх раёнах горада выканана святочнае афармленне, якое ўключае больш за 2 тысячы элементаў. Найбольш эфектныя сканцэнтраваны ў цэнтры горада, напрыклад, вялізная чырвоная зорка на плошчы Леніна.
Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"Гэта не проста ўпрыгожванне плошчы, але і сімвал, які асвятляе горад напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі. У вячэрні час сутак зорка пераліваецца ў патоках святла", - падзяліліся падрабязнасцямі ў аблвыканкаме, адзначыўшы, што горад сустракае майскія святы годна – у святле памяці і павазе да мінулага.
Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Асаблівы настрой ствараюць піксельныя інсталяцыі на фасадах будынкаў і тэматычныя банеры, якія ў вячэрні час таксама маляўніча падсвечаны. Арыгінальна ўпрыгожылі да 9 мая і драмтэатр: яго калоны "загарнулі" ў беларускі сцяг з выявай квітнеючай яблыні.
Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Што да святочнай праграмы, то сёлета яна насычаная. Пройдуць урачыстыя мітынгі, аўтапрабегі, канцэрты, флэшмобы, дыялогавыя пляцоўкі, гістарычная рэканструкцыя бітвы за горад, а таксама парад ваеннай тэхнікі.
Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"Самы вялікі парад праходзіць у сталіцы і адцягнуць ваенную тэхніку ў бок Гомеля вельмі складана, але мы ўжо не першы год акрамя шэсця працоўных калектываў, праводзім і парад ваеннай тэхнікі", - растлумачыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Анастасія Лысенка.
Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
© Sputnik / Татьяна Федоренко
У аблвыканкаме таксама дадалі, што сярод больш як 35 адзінак ваеннай рарытэтнай тэхнікі будуць сучасныя баявыя машыны, якія прыбудуць у горад напярэдадні свята.
"Навінкі тэхнікі будуць, але пакуль мы не можам сказаць, якая менавіта гэта тэхніка. Вы ж разумееце, што яна не стаіць на складзе, уся тэхніка знаходзіцца на баявым дзяжурстве ваеннаслужачых", - удакладніў першы намеснік старшыні камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ісачэнка.
Дзмітрый Ісачэнка і Анастасія Лысенка
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Яшчэ адно новаўвядзенне святкавання – шоу парашутыстаў. Пяць прафесіяналаў з аэраклуба прызямляцца проста на плошчы пад музыку ваенных гадоў пры ўмове добрага надвор’я.
Да святочнай даты ў горадзе таксама адкрыюць новыя аб’екты: пасля рэканструкцыі пачне працаваць пуцеправод на Кірава, а таксама адкрыюцца новыя муралы героям Вялікай Айчыннай вайны: Жукаву, Катуніну і Дзенісенку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"