МІНСК, 4 мая – Sputnik. Літва не будзе спяшацца з адказам на прапанову Беларусі аб аднаўленні чыгуначных пасажыраперавозак, заявіў прэм’ер Літвы Гінтаўтас Палуцкас, паведамляе Teleggram-канал "Шпроты в изгнании I Новости Латвии".
Паводле слоў літоўскага прэм’ера, пытанне ацэньваецца ў кантэксце санкцый, СВА ва Украіне і адносін ЕС з Расіяй.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні прыме ўрад, у разглядзе пытання ўдзельнічаюць міністэрствы ўнутраных і замежных спраў Літвы, а таксама Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі.
У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што цяпер няма падстаў для аднаўлення зносін з Беларуссю.
Раней Беларуская чыгунка выступіла з ініцыятывай аднавіць прамыя пасажырскія зносіны Беларусь – Літва, Беларусь – Латвія, Беларусь – Польшча.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю суседнія краіны прыпынілі ў 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19. Аднак пасля заканчэння пандэміі рух пасажырскіх цягнікоў адноўлены не быў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"