Масква і Пекін заклікалі "ядзерную пяцёрку" прытрымлівацца заявы ад 2022 года

Таксама РФ і Кітай, лідар якога Сі Цзіньпін зараз знаходзіцца з візітам у Маскве, выступілі супраць выкаырстання ядзернымі дзяржавамі ваеннай інфраструктуры няядзерных дзяржаў.
Sputnik
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Расія і Кітай звярнуліся з заклікам да ўсіх краін ядзернай пяцёркі, якія ў 2022 годзе прынялі заяву па прадухіленні ядзернай вайны, прытрымлівацца палажэнняў гэтага дакумента.
"У ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, і яна ніколі не павінна быць развязана", - нагадваецца ў сумеснай заяве Масквы і Пекіна па глабальнай стратэгічнай стабільнасці ўстановачнага дакумента ад 2022 года.
"Бакі заклікаюць усе дзяржавы-ўдзельніцы гэтай заявы ў поўнай меры прытрымлівацца на практыцы яе палажэнняў", - гаворыцца ў расійска-кітайскай заяве, апублікаванай у чацвер на сайце Крамля.

"Сумесныя ядзерныя місіі"

Там таксама падкрэсліваецца, што РФ і КНР супраць ужывання ядзернымі дзяржавамі ваеннай інфраструктуры няядзерных краін – такія крокі названы правакацыйнымі.
"У шэрагу правакацыйных дзеянняў, якія робяць некаторыя ядзерныя дзяржавы і нясуць пагрозу бяспецы іншых ядзерных дзяржаў, вылучаецца далейшае развіццё ў рамках адпаведных ваенных саюзаў і кааліцый схем і сродкаў так званых "сумесных ядзерных місій" і "пашыранага ядзернага стрымлівання", - гаворыцца ў дакуменце.
Такія місіі прадугледжваюць задзейнічанне ядзерных узбраенняў падчас сумесных з фармальна няядзернымі саюзнікамі "інтэграваных" аперацый, што прадугледжвае выкарыстанне баз на іх тэрыторыях.
"Гэта ў высокай ступені здольна справакаваць рэгіянальную і глабальную гонку ўзбраенняў і далейшае нагнятанне напружанасці", - гаворыцца ў заяве.
Як паведамлялася, напярэдадні ў РФ прыбыў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён стане адным з галоўных гасцей парада на Краснай плошчы 9 мая, прысвечанага 80-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго на парад чакаецца прыбыццё 28 замежных лідараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
КНР і РФ указалі на дэстабілізуючы характар праграмы ЗША "Залаты купал"