Афіцыйныя мерапрыемствы 9 Мая ў Мінску пачаліся з ускладання кветак на плошчы Перамогі каля вечнага агню.
У многіх гарадах Беларусі прайшлі шэсці ў рамках акцый "Бессмертный полк" і "Беларусь памятае". Гараджане неслі партрэты сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Затым у гарадах пачалі работу святочныя пляцоўкі. У Мінску, акрамя традыцыйнага канцэрта на пляцоўцы каля Палаца спорту, сёлета была арганізавана пазнавальная фотавыстава, з якой мінчане і госці сталіцы змаглі даведацца шмат цікавых фактаў.
Напрыклад, 9 мая 1945 года ў 8:00 на вызвалены Мінск самалёт з Масквы скінуў 9 тысяч лістовак, з радаснай весткай аб тым, што Германія капітулявала. Мінчане лавілі іх і расклейвалі на ўцалелых будынках. "Рэпостаў" і сацсетак тады не было, але радасць была, ды яшчэ якая.
Расказваецца таксама і пра тое, як Беларусь у розныя гады святкавала Дзень Перамогі, у прыватнасці пра легендарнае ўрачыстае шэсце 1970-га на стадыёне "Дынама" і пра свята 1995 года, калі разам з ветэранамі па цэнтры сталіцы прайшоў малады прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Самая галоўная падзея Дня Перамогі – ваенны парад, які прайшоў вечарам. У ім прынялі ўдзел, у тым ліку, вайскоўцы з Расіі.
Завяршыў праграму святкавання Дня Перамогі святочны салют.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"