Памерла легендарная прыма-балерына Марыінскага тэатра Ала Асіпенка

Практычна ўсё творчае жыццё балерына прысвяціла самай вядомай балетнай сцэне Расіі.
Sputnik
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Народная артыстка РСФСР, былая прыма-балерына Марыінскага тэатра Ала Асіпенка памерла на 93-м годзе жыцця, паведаміла РІА Навіны са спасылкай на яе нявестку – актрысу Аксану Базілевіч.
Паводле яе слоў, балерыны не стала ў шэсць раніцы ў панядзелак, 12 мая.
Балерына Ала Асіпенка
Удакладняецца, што дата развітання з ёй яшчэ не вызначана, як мяркуецца, цырымонія адбудзецца ў Князь-Уладзімірскім саборы ў Санкт-Пецярбургу.
Ала Асіпенка нарадзілася ў 1932 годзе ў Ленінградзе. Была залічана ў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны і скончыла яго ў 1950 годзе. Балерына стала перадапошняй вучаніцай легендарнай Агрыпіны Ваганавай – артысткі, балетмайстра, педагога і заснавальніцы тэорыі рускага класічнага балета.
Асіпенка была салісткай і выступала ў спектаклях Ленінградскага малога тэатра оперы і балета (цяпер Міхайлаўскі тэатр) і Ленінградскага ДАТОБ імя С. М. Кірава (Марыінскі тэатр). Пасля завяршэння кар’еры балерыны выкладала ў вядучых балетных трупах Італіі, Францыі, ЗША, Канады і Расіі, а таксама здымалася ў кіно. Сярод яе прыкметных роляў на вялікім экране – балерына ў карціне Аляксандра Сакурава "Ковчег" і свякроў у "Зимней вишне" Ігара Масленікава.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Памерла артыстка Клара Малышава