МІНСК, 13 мая – Sputnik. Дэлегацыя міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на чале з міністрам генерал-лейтэнантам міліцыі Іванам Кубраковым удзельнічае ў Сусветным паліцэйскім саміце, які праходзіць у Дубаі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Беларускія міліцыянеры рэгулярна бяруць удзел у гэтым статусным міжнародным саміце, на які прыязджаюць прадстаўнікі праваахоўных органаў, кіраўнікі паліцэйскіх ведамстваў, эксперты, кіраўнікі міжнародных арганізацый з многіх краін свету.
Традыцыйна ў саміце ўдзельнічаюць і прадстаўнікі Інтэрпола.
"У гэтым годзе на палях саміту запланаваны двухбаковыя рабочыя сустрэчы міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова з замежнымі калегамі і кіраўніцтвам Інтэрпола", - паведамілі ў МУС.
На сустрэчах будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні сумеснай работы па розных напрамках. Сёлета парадак дня дубайскага саміту складаецца з больш як 10 канферэнцый, на якіх выступяць спікеры з розных краін. Таксама на форуме з’явіліся тры новыя пляцоўкі.
"Акадэмічная пляцоўка прысвечана даследаванням вядучых сусветных універсітэтаў і паліцэйскіх інстытутаў. Лакацыя стартапаў – інавацыям і прадпрымальніцтву ў сферы грамадскай бяспекі", - расказалі ў МУС.
У дэманстрацыйным цэнтры супрацоўнікі праваахоўных органаў з розных краін свету будуць мадэліраваць рэальныя сітуацыі, звязаныя праваахоўнай дзейнасцю.
Сусветны паліцэйскі саміт у Дубаі сёлета працягнецца тры дні, у ім удзельнічае рэкордная колькасць кіраўнікоў паліцэйскіх структур з розных краін – больш за 100. Выступіць на саміце запрасілі больш за 300 дакладчыкаў.
У гэтым годзе на саміце ў Дубаі асноўнымі тэмамі будуць барацьба з наркотыкамі, кантрабандай, злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій. Акрамя гэтага, адной з тэм саміту з’яўляецца павышэнне ролі жанчын у праваахоўных органах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"