Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Перагаворы Расіі і Украіны ў Стамбуле завяршыліся

Перагаворы працягваліся крыху больш за гадзіну і адбываліся на рускай мове.
Sputnik
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Расійска-ўкраінскія перагаворы ў Стамбуле завяршыліся.
Сустрэча доўжылася крыху больш за гадзіну. Дэлегацыі размаўлялі на рускай мове, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Як паведаміў прадстаўнік МЗС Турцыі, дэлегацыі Расіі і Украіны пасля заканчэння сустрэчы пайшлі на абед. Паводле яго слоў, перагаворы завяршыліся "не негатыўна".
Склад расійскай дэлегацыі не змяніўся. Кіраўнік перагаворнай групы Уладзімір Мядзінскі – чацвёрты злева
Расійскую дэлегацыю на перагаворах узначальвае памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. Усяго ў яе ўвайшлі 12 чалавек, як і падчас першага раунда, сярод іх намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Ігар Касцюкоў, намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін.
Некаторыя члены ўкраінскай дэлегацыі былі апрануты ў ваенную форму
Украінскую дэлегацыю па-ранейшаму ўзначальвае міністр абароны Рустэм Умераў. Для другога раунда склад дэлегацыі Украіны быў пашыраны, у яе ўпершыню ўвайшлі намеснік начальніка Генеральнага штаба УСУ Яўген Астранскі, супрацоўнік Генштаба УСУ Андрэй Фамін і супрацоўнік Вярхоўнай рады Юрый Каўбаса. Перад пачаткам перагаворнага працэсу Умераў сустрэўся з кіраўніком МЗС Турцыі Хаканам Фіданам.
Як паведамлялася раней, расійская дэлегацыя ў ходзе сустрэчы мела намер прадставіць украінскаму боку мемарандум з выказваннем пазіцыі Масквы па ўсіх аспектах надзейнага пераадолення першапрычын ўкраінскага крызісу.

Аднаўленне перагавораў

Прамыя перагаворы расійскага і ўкраінскага бакоў пасля трохгадовага перапынку прайшлі ў Стамбуле 16 мая па ініцыятыве Масквы.
Вынікам першай сустрэчы стала дамоўленасць аб аператыўнай падрыхтоўцы свайго бачання ўмоў мірнага ўрэгулявання ў праекце мемарандума. Таксама быў узгоднены маштабны абмен палоннымі "тысяча на тысячу", які паспяхова прайшоў з 23 па 25 мая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Кіраўнік МЗС Турцыі адкрыў перагаворы РФ і Украіны ў Стамбуле – відэа