МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Галоўны трэнер зборнай Расіі па футболе Валерый Карпін заявіў, што ў зборнай Беларусі ёсць шансы трапіць на Чэмпіянат свету ў 2026 годзе, перадае карэспандэнт Sputnik.
Рулявы расійскай "нацыяналкі" спытаў у журналістаў, з кім беларусам трэба гуляць у кваліфікацыі. Карпіну падказалі, што зборная Беларусі будзе змагацца за пуцёўку на мундыяль з Грэцыяй, Даніяй і Шатландыяй.
"Шансы, я думаю, ёсць, так", - у звыклай манеры даваць кароткія адказы сказаў Карпін на прэс-канферэнцыі па выніках матча са зборнай Беларусі ў Мінску.
Расійскаму трэнеру таксама задалі пытанне аб тым, што, на яго думку, памянялася ў гульні беларускіх футбалістаў за год. Нагадаем, год таму зборная Расіі перамагла Беларусь у таварыскім матчы з лікам 4:0, сёлета – з лікам 4:1.
"Па-першае, дзякуй федэрацыі футбола Беларусі за запрашэнне, прыемна прыязджаць, прыемна знаходзіцца. Ветлівасць і прыём, якія былі аказаны, натуральна, нам спадабаліся. Наконт адрознення (зборнай Беларусі ўзору 2024 года ад узору 2025-га - Sputnik). Тое, што кінулася ў вочы – дадалі вельмі добра ў хуткасці. Уцякалі ў контратакі пасля нашых страт, і было няпроста", - сказаў на заканчэнне ён.
Зборная Беларусі згуляе ў адборачным турніры чэмпіянату свету па футболе восенню 2025 года. Камандзе Карласа Аласа трэба па два разы сустрэцца з камандамі Грэцыі, Шатландыі і Даніі і пазмагацца за адзіную пуцёўку на сусветнае першынство. Беларусы яшчэ ніколі раней не выходзілі на ЧС.
Мундыяль-2026 адбудзецца ў чэрвені-ліпені наступнага года ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"