МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Тайнік УСУ з самаробнымі бомбамі для беспілотнікаў, якія былі начынены забароненым баявым атрутным рэчывам хлорпікрынам, знойдзены ў ДНР, паведаміла Федэральная служба бяспекі (ФСБ) Расіі.
Тайнік быў знойдзены супрацоўнікамі ФСБ і Мінабароны Расіі каля вёскі Ілька ў Данецкай Народнай рэспубліцы.
Ва ўкраінскім сховішчы знаходзіліся "самаробныя выбуховыя прылады, якія былі абсталяваны выбуховым рэчывам (пластытам) і баявым атрутным рэчывам хлорпікрынам", паведаміла ФСБ.
Па факце выяўлення тайніка УСУ следчыя ФСБ распачалі крымінальную справу па арт. 355 "Распрацоўка, вытворчасць, назапашванне, набыццё або збыт зброі масавага паражэння" Крымінальнага кодэкса Расіі.
Паведамляецца, што хлорпікрын з’яўляецца небяспечным хімічным рэчывам, якое забаронена да выкарытсання ў якасці сродку вядзення вайны міжнароднай канвенцыяй.
Што такое хлорпікрын
Хлорпікрын быў адкрыты шатландскім хімікам Джонам Стэнхаўзам у 1848 годзе. Яго як баявое атрутнае рэчыва, якое валодае задушлівым і агульнаатрутным дзеяннем, упершыню ўжыла нямецкая армія падчас Першай сусветнай вайны.
Хлорпікрын пры высокім ціску і награванні ператвараецца ў небяспечны фасген. Уласцівасці рэчыва такія, што ён выклікае слёзацёк, змыканне, павекаў, бранхіт і ацёк лёгкіх. Таксама пад ягор ўздзеяннем пачынаюцца наймацнейшыя канвульсіі мышцы дыяфрагмы, якія не кантралююцца. Вадкі хлорпікрын выклікае цяжкое паражэнне скуры.
У канцы 1990-х гадоў мінулага стагоддзя была прынята Канвенцыя аб забароне хлорпікрыну ў якасці хімічнай зброі, да яе далучыліся амаль 200 краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"