МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Свята 3 ліпеня мае фундаментальнае значэнне для беларусаў, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў аўторак на ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дата вызвалення Мінска ад фашысцкай акупацыі – 3 ліпеня 1944 года – стала мяжой духоўнага і грамадзянскага станаўлення беларускай нацыі, а таксама прадвеснікам пераможнага 9 мая 1945-га.
"Выбар даты нашага галоўнага дзяржаўнага свята гістарычна абгрунтаваны і прыняты сэрцам кожнага з нас, кожнага беларуса. У гэтым выбары – воля не толькі нас, сучаснікаў, якія не маглі паступіць інакш, але і нашых бацькоў і дзядоў", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён нагадаў, што многія краіны свету сталі незалежнымі дзякуючы перамозе ў Другой сусветнай і атрымалі магчымасць выбіраць уласны шлях развіцця.
"Мы, беларусы, заплацілі за яе самую страшную цану. Таму ў кожным новым ваенным канфлікце, развязаным на планеце, мы бачым асабістую трагедыю, нам чуецца рэха Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, паўтарэнне бяды, як ва Украіне ці на Блізкім Усходзе, для беларусаў абсалютна непрымальна.
"Перадумовы да падобнага развіцця падзей будзем спыняць на корані, калі не дай бог мы ўбачым гэта ў сябе, на нашай зямлі. Кажу гэта тым, хто стаіць за кожным падобным сцэнарыем", - папярэдзіў Лукашэнка
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"