Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці

Прэзідэнт упэўнен, што памяць аб гераічным мінулым, а таксама любоў да Айчыны дапамогуць зрабіць Беларусь шчаслівай і квітнеючай.
Sputnik
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці, які рэспубліка адзначае 3 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Як адзначыў беларускі лідар, гэтае свята ўвасабляе ў сабе гераізм, працоўную доблесць і веру нацыі ў шчаслівую будучыню.
Ён падкрэсліў, што дата вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыла аднаўленне мірнага жыцця. Гэты дзень, паводле слоў прэзідэнта, назаўжды стаў для народа Беларусі сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і арыенцірам для новых пакаленняў.
"Прымнажаючы спадчыну мінулага працай і талентамі сучаснікаў, адстойваючы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, мы паслядоўна рухаемся да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння", - адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўпэўнен, што памяць аб гераічным мінулым і датычнасць да агульнай справы, а таксама любоў да Айчыны і гонар за яе дасягненні дапамогуць зрабіць краіну шчаслівай і квітнеючай.
Лукашэнка пажадаў усім беларусам моцнага здароўя, міру і дабра.

Як Мінск адсвяткуе 3 ліпеня

У гэты дзень у беларускай сталіцы пройдзе больш за 150 разнастайных святочных і ўрачыстых мерапрыемстваў ва ўсіх раёнах горада.
Адной з цэнтральных падзей стане гала-канцэрт "Моцныя ў адзінстве, адзіны ў песні", які пройдзе каля стэлы "Мінск – горад-герой". Завершыцца ён традыцыйнай акцыяй "Праспяваем гімн разам". Пасля гэтага ў 23:00 у некалькіх кропках горада будзе дадзены маляўнічы феерверк.
Яшчэ адной цэнтральнай пляцоўкай стане мемарыяльны комплекс "Курган Славы".
Ваенна-тэматычныя пляцоўкі будуць разгорнуты ў Мінску ў Дзень Незалежнасці. Колькі іх будзе і дзе – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Міліцыя, ратавальнікі і медыкі ў гэты дзень будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Метро зменіць графік працы 3 ліпеня