МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!" адкрыецца сёння ў Віцебску падчас фестывалю "Славянскі базар".
Раней экспазіцыя ўжо пабывала ў Мінску і Брэсце, зараз з ёй змогуць азнаёміцца ўдзельнікі і госці самага масавага культурнага мерапрыемства ў Беларусі.
Выстава дэмантсруе ўнікальныя кадры з архіваў Саўінфармбюро, якія захавалі моманты вызвалення Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам легендарнага Савецкага Інфармбюро – асноўнай крыніцы інфармацыі для СМІ ваенных гадоў.
У Беларусі МІА "Россия сегодня" прадстаўлена інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.
Экспазіцыя знаёміць гледача з дакументальнымі кадрамі, на якіх увекавечаны стратэгічныя наступальныя аперацыі Чырвонай арміі 1945 года. Па іх выніку нацысцкая Германія падпісала безумоўную капітуляцыю. Яна ўвайшла ў айчынную гістарыяграфію як Вялікая Перамога – да яе юбілею і прымеркавана экспазіцыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"