МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Перад Мінскам і Санкт-Пецярбургам стаяць новыя задачы па развіцці інтэграцыйных сувязей і пашырэнні прамысловай кааперацыі, заявіў губернатар расійскага горада Аляксандр Бяглоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Гэта аснова асноў, будучыня, якая ўжо фарміруецца сёння", - сказаў ён у аўторак на сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым у сталічнай ратушы.
Паводле яго слоў, Беларусь застаецца ключавым партнёрам для Пецярбурга. Летась узаемны тавараабарот павялічыўся на 7% і склаў больш за 3 млрд долараў. У гэтым годзе паказчык, цалкам верагодна, можа быць яшчэ больш.
Сотня электробусаў для Паўночнай сталіцы
Бяглоў нагадаў, што Санкт-Пецярбург працягвае актыўна супрацоўнічаць з буйнымі мінскімі прадпрыемствамі – у іх ліку Амкадор, МТЗ, МАЗ і іншыя.
"Важна не толькі супрацоўніцтва, але і рэалізацыя сумесных праектаў. Формула "прадавец-пакупнік" ужо зжыла сябе, трэба сумесна ствараць канкурэнтаздольныя прадпрыемствы і выходзіць на замежныя рынкі", - падкрэсліў губернатар.
Ён праінфармаваў, што сёння Пецярбург эксплуатуе амаль дзве тысячы аўтобусаў МАЗ на газаматорным паліве і да канца года чакае пастаўку першых электробусаў у колькасці 99 штук.
"У наступным годзе ў нас перспектыва закупіць яшчэ 300. Мы таксама дамовіліся стварыць зборачную вытворчасць электробусаў у Пецярбургу", - канстатаваў кіраўнік паўночнай сталіцы.
Матч дружбы
У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Пецярбургам. З гэтай нагоды беларускай сталіцы праходзяць і тэматычныя Дні Санкт-Пецярбурга, якія ўключаюць у сябе такія мерапрыемствы, як выставы, канцэрты, гастранамічныя фестывалі. Адбудзецца таксама футбольны матч паміж камандамі органаў улады Мінска і Пецярбурга. Бяглоў выказаў надзею, што перамогу атрымае дружба.
"Таму не паддавайцеся. У хакей мы не прапануем, а ў футбол згуляем", - пажартаваў ён.
Губернатар таксама расказаў, што ў Мінск прывезлі класічны балет Барыса Эйфмана "Преступление и наказание". Яго пакажуць у Вялікім тэатры.
"Гэта падарунак урада Санкт-Пецярбурга жыхарам горада", - рэзюміраваў Бяглоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"