Кітай правядзе саміт ШАС у Цяньцзіне з 31 жніўня па 1 верасня

У мерапрыемствах саміту плануюць узяць удзел лідара звыш 20 дзяржаў і кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый.
Sputnik
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) пройдзе ў кітайскім горадзе Цяньцзін з 31 жніўня па 1 верасня і стане найбуйнейшым у гісторыі арганізацыі, заявіў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства Ван І.
Па словах міністра, правядзенне гэтага саміту з’яўляецца "галоўным прыярытэтам работы Кітая ў якасці дзяржавы-старшыні". Ён дадаў, што ў мерапрыемствах саміту плануюць узяць удзел лідары звыш 20 дзяржаў і кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый.

"Саміт у Цяньцзіне стане найбуйнейшым самітам у гісторыі развіцця ШАС. Упэўнен, што дзякуючы сумесным намаганням усіх бакоў саміт у Цяньцзіне абавязкова стане ўрачыстай падзеяй адзінства, дружбы і плённых вынікаў", - сказаў Ван І, яго словы прыводзіць МЗС Кітая.

Кіраўнік дыпламатычнага ведамства таксама выказаў упэўненасць, што ШАС пачне новы этап развіцця "з вялікім адзінствам, большым супрацоўніцтвам, большай жыццяздольнасцю і новымі дасягненнямі".

Беларусь і ШАС

ШАС – міжнародная арганізацыя, якая была заснавана ў 2001 годзе шасцю дзяржавамі – Кітаем, Расіяй, Казахстанам, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам. У 2017-м да яе далучыліся яшчэ дзве краіны – Індыя і Пакістан, а ў 2023-м – Іран.
У ліпені 2023 года на саміце ШАС у Нью-Дэлі Беларусь падпісала мемарандум аб абавязацельствах для атрымання статусу дзяржавы-члена ШАС. У маі 2024 года ў беларускім МЗС паведамілі, што краіна прайшла ўсе этапы станаўлення ў ШАС.
4 ліпеня 2024 года Беларусь атрымала статус паўнапраўнага члена на саміце ШАС у Астане. Краіна стала дзясятай дзяржавай, якая ўступіла ў арганізацыю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
МЗС: першы год членства Беларусі ў ШАС пацвердзіў правільнасць курсу краіны