МІНСК, 4 жні – Sputnik. У Беларускім дзяржаўным універсітэце агучылі вынікі прыёму на платную форму навучання.
"У БДУ 3 жніўня падвялі вынікі залічэння на платную форму навучання. На першы курс БДУ залічаны 1 401 абітурыент, сярод іх 10 – на скарочаны тэрмін навучання", - распавялі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Адзначаецца, што сёлета сярэдні конкурс па ВНУ на дзённую платную форму склаў 2,01 чал/месца.
У топ-пяць самых папулярных спецыяльнасцей платнай формы навучання ўвайшлі:
"міжнародная эканоміка і гандаль (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)" – 371;
"прыкладная інфарматыка" – 359;
"інфарматыка" – 358;
"прыкладная матэматыка" – 358;
"міжнародныя адносіны" – 358.
Што датычыцца завочнай формы навучання, то сёлета на яе залічаны 142 абітурыенты, у тым ліку 107 чалавек на скарочаны тэрмін навучання.
Акрамя таго, дадалі ва ўніверсітэце, па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў на дзённую і завочную платную форму залічана 138 абітурыентаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"