Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларускія красоверы паказалі двухразовы рост продажу ў Расіі

Аўтамабілі айчыннай вытворчасці другі год запар застаюцца бэстсэлерам на рынку Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларуская марка легкавых аўтамабіляў Belgee заняла шостае месца ў ліпеньскім рэйтынгу продажу ў Расіі, паведамляе аналітычнае агенцтва "Автостат".
Лідарства па выніках другога летняга месяца на расійскім рынку захавала LADA, на долю якой прыйшлася амаль чвэрць ад агульнага аб’ёму продажу – больш за 28 тыс аўтамабіляў.
На другім і трэцім месцах кітайскія аўтамабілі Chery і Haval з вынікам у 13 502 і 13 117 прададзеных адзінак. У пяцёрку рэйтынгу трапілі яшчэ два прадстаўнікі Паднябеснай – Geely (8 389 экзэмпляраў) і Changan (7 860).
Шостую пазіцыю занялі беларускія красовер Belgee (мадэлі Х50 і Х70), якія разышліся ў ліпені тыражом 6 511 штук.
Акрамя таго, у топ-10 трапілі кітайскія Jetour (4 410), новы расійскі брэнд Solaris (3 326), а таксама GAC (2 842) і OMODA (2 765).
Усяго ж па выніках ліпеня ў Расіі было рэалізавана 120 649 новых легкавых аўтамабіляў.
Адзначым, што беларускія Belgee у мінулым месяцы прадэманстравалі рост продажу амаль у два разы (да ліпеня 2024-га). За год доля продажу айчыннай маркі на рынку РФ павялічылася з 2,73% да 5,4%.
За 7 месяцаў 2025-га ў Расіі было прададзена 24 344 красоверы Belgee, за такі ж перыяд 2024-га – 17 825 штук.
Раней паведамлялася, што за першае паўгоддзе ў РФ было рэалізавана 11 435 адзінак мадэлі Х50.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Клімін: беларуска-ўфімскія тралейбусы ахвотна купляюць у РФ