МІНСК, 27 жні – Sputnik. Святкаванне XXXII Дня беларускага пісьменства пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе (Гродзенская вобласць), паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Язерскі адзначыў, што ў канцэпцыю свята сёлета ўключана некалькі тэм, якія закранаюць як юбілеі класікаў беларускай літаратуры, так і гадавіну з Дня перамогі і Год добраўпарадкавання.
"Гэта вядома ж 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, натуральна ў нас ідзе год добраўпарадкавання, які аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь… Ёсць юбілейныя даты, акрамя юбілеяў класікаў беларускай літаратуры, 500-годдзе першай публікацыі кнігі на беларускіх землях – кнігі "Апостал" Францыска Скарыны", - падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі.
Мерапрыемствы ўжо стартавалі, так, 26 жніўня адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".
3 верасня з Мінска адправіцца навукова-асветніцкая экспедыцыя "Да святынь навукі", у рамках якой будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай праваслаўнай царквой.
Маршрут экспедыцыі пройдзе праз некалькі гарадоў, у тым ліку Святое Поле, Зэльву, Казлоўшчыну, Дзятлава, Ашмяны, Іўе, і завершыцца ў Лідзе.
Асаблівую ўвагу на свяце нададуць рэгіянальным пісьменнікам.
"Мы ўпершыню выдзелім вялікімі павільёнамі рэгіянальныя пляцоўкі, кожная вобласць рыхтуецца для таго, каб прэзентаваць свой літаратурны патэнцыял, свае навінкі ў кнігавыданні, рэгіянальныя саюзы пісьменнікаў шырока будуць прадстаўлены дэлегацыямі пісьменнікаў, у аматараў літаратуры, беларускай літаратуры будзе магчымасць сустрэцца з пісьменнікамі", - адзначыў Язерскі.
Таксама ў верасні ў Мінску пройдзе дзень горада, для гараджан і турыстаў правядуць маштабныя мерапрыемствы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"