Мінск рашуча асуджае дзеянні ў Карыбскім рэгіёне

CША заявілі аб гатоўнасці правесці ваенную аперацыю ў Венесуэле, прэзідэнт баліварыянскай рэспублікі Нікалас Мадура аб’явіў у краіне мабілізацыю.
Sputnik
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асуджае любыя агрэсіўныя дзеянні, якія ствараюць напружанае становішча ў Карыбскім басейне, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Раней ЗША абвінавацілі Венесуэлу і прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура ў арганізацыі наркагандлю. Штаты адправілі да берагоў баліварыянскай рэспублікі тры ваенныя караблі з, як мяркуецца, чатырма тысячамі марпехаў.

"Беларусь нязменна выступае за міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з наркатрафікам. Разам з тым лічым недапушчальнымі бяздоказныя і палітычна матываваныя абвінавачанні ў адрас суверэнных дзяржаў, у прыватнасці Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і яе кіраўніцтва, у падтрымцы тэрарызму і незаконнага абароту наркотыкаў", - гаворыцца ў паведамленні.

У МЗС адзначылі, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца выключна мірным шляхам, праз дыялог і без ужывання ваеннай сілы і палітычнага націску.
"Рэспубліка Беларусь пацвярджае падтрымку законна выбранаму прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадура і ўраду краіны, паслядоўна выступаючы за захаванне яе суверэнітэту, незалежнасці і стабільнасці", - заявілі ў беларускім дыпламатычным ведамстве.

Карыбскі крызіс 2.0?

Раней прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт паведаміла аб гатоўнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа задзейнічаць "усе элементы амерыканскай сілы" для барацьбы з наркатрафікам. Пры гэтым у адміністрацыі амерыканскага лідара не выключылі правядзенне ваеннай аперацыі ў Венесуэле.
Пазней Пентагон накіраваў да берагоў рэспублікі ваенныя караблі, каб нанесці ўдар па картэлях. Акрамя гэтага, Штаты аб’явілі ўзнагароду ў 50 млн долараў за інфармацыю, якая дапаможа Вашынгтону арыштаваць прэзідэнта Венесуэлы.
У выніку ў Каракасе адбыўся мітынг, на якім Мадура заклікаў грамадзян уступіць у шэрагі народнага апалчэння, каб абараніць суверэнітэт краіны. Крыху пазней кіраўнік дзяржавы аб'явіў перапіс насельніцтва і масавую мабілізацыю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мадура з-за дзеянняў ЗША аб’явіў перапіс і прызыў народнага апалчэння