За некалькі гадзін да закрыцця мяжы перад пунктамі пропуску яшчэ стаялі чэргі легкавушак, фур і аўтобусаў, многія да апошняга спадзяваліся, што паспеюць "праскочыць". Але польскі бок не палічыў патрэбным паскорыць працу ці хаця б дзейнічаць у адпаведнасці з "прапускнымі" нарматывамі.
Здымачная група Sputnik прыехала ў пункт пропуску "Брэст", каб паглядзець, што адбываецца на мяжы ў апошнія хвіліны да закрыцця КПП і адразу пасля.
Некаторыя аўтобусы не паспелі праехаць "Варшаўскі мост" да гадзіны "Ч" і вярнуліся ў Беларусь. У чарзе засталіся толькі самыя рызыкоўныя і тыя, каму ў прамым сэнсе слова няма куды дзявацца. Адзін з кіроўцаў распавёў Sputnik, што працуе на польскага перавозчыка і яму трэба вярнуць аўтобус работадаўцу. Калі не паспее прайсці мяжу, паедзе доўгім кругам праз Літву ці Латвію, так – гэта лішні час і грошы, але страціць працу для яго яшчэ больш страшна.
Закрываць мяжу палякі павінны былі пачаць у 01:00 па мінскім часе (апоўначы па Польшчы), але і тут спазніліся (і гэта ўжо традыцыя для палякаў), каманда паступіла толькі ў 01:15, на мосце расцягнулі "калючку" (спіраль з калючага дроту), а за ёй устанавілі металічныя шчыты.
Некалькім аўтобусам не пашанцавала – шлагбаум апусцілі прама "перад носам", хоць да апошняга вадзіцелі спадзяваліся, што з пасажырамі іх прапусцяць. Але не – прыйшлося здаваць назад і выязджаць заднім ходам – развярнуцца аўтобусам там проста няма дзе.
Тым часам, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі запэўніў, што беларускія пункты пропуску на мяжы з Польшчай працягнуць работу. Для тых жа, хто едзе з Беларусі ў краіны ЕС, застаўся мінімум варыянтаў – гэта пункты пропуску "Каменны Лог" і "Беняконі" на літоўскім напрамку, "Грыгароўшчына" на мяжы з Латвіяй, а таксама Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"