Пераможцам конкурсу "Интервидение" стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук

Сёння на сцэне "Live Арены" ў расійскай сталіцы адбыўся Міжнародны музычны конкурс "Интервидение-2025".
Sputnik
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Пераможцам Міжнароднага музычнага конкурсу "Интервидение-2025" стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук.
"Перамог Дык Фук, В’етнам", - сказаў член журы ад Расіі Ігар Мацвіенка падчас падвядзення вынікаў.
В’етнамскі выканаўца набраў 422 балы.
Яму крыху саступіла трыа Nomad з Кыргызстана – яно набрала 373 балы і стала ўладальнікам другога месца.
Трыа "NOMAD" (Кыргызстан)
Трэцяе месца – у выканаўцы Даны Аль-Мір з Катара (369 балаў).
Дана Аль-Мір (Катар)
Прадстаўніца Беларусі Насця Краўчанка заняла 6 месца (341 бал), вынікае з паведамлення ў Telegram-канале "Интервидения".
Насця Краўчанка (Беларусь)
У наступным годзе "Интервидение" пройдзе ў Саудаўскай Аравіі.

Конкурс "Интервидение"

Адроджаны музычны конкурс "Интервидение" прайшоў 20 верасня на "Live Арtне" ў Маскве, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 22 краін, хаця першапачаткова было заяўлена 23 удзельнікі.
За чатыры дні да конкурсу ЗША замянілі свайго прадстаўніка. Замест Брэндана Ховарда павінна была выступіць спявачка Vassу, грамадзянка Аўстраліі. Аднак і яна не выйшла на сцэну. Падчас фіналу вядучы конкурсу Аляксей Вараб]ёў паведаміў, што Vassy не выступіць у конкурсе з-за беспрэцэдэнтнага націску ўлад Аўстраліі.
Расію ў музычным спаборніцтве прадставіў спявак Shaman. Пасля свайго выступлення ён звярнуўся з просьбай да членаў журы конкурсу не даваць ацэнку яго выступленню, растлумачыўшы, што лічыць – па законах гасціннасці ён не павінен прэтэндаваць на перамогу.
Ад Беларусі пад №21 выступіла 21-гадовая Насця Краўчанка.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў удзячнасць усім тым, хто падтрымаў ідэю Масквы адрадзіць гэты міжнародны конкурс.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Інфаграфіка
"Интервидение – 2025": што трэба ведаць аб конкурсе?