МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў Уладзіміра Зяленскага супакоіцца, паколькі "на стале ёсць добрая прапанова" па ўкраінскім пытанні і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп яе пачуў. Аб гэтым беларускі лідар заявіў у інтэр’'ю журналісту "Россия 1" Паўлу Зарубіну.
Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным таксама заявіў, што хоча паразмаўляць з Уладзімірам Зяленскім.
"Я б хацеў з ім проста паразмаўляць... У мяне ёсць, што яму сказаць. Думаю, настаў той час, калі мы павінны ўступіць у кансультацыі", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць, што Зяленскаму, які пагражае ўдарамі па Крамлі, час ужо супакоіцца.
"Казаць, заяўляць можна ўсё. А калі Крэмль ударыць па Банкавай, што там застанецца? Таму Уладзіміру Аляксандравічу трэба супакоіцца", - зазначыў Лукашэнка.
Паводле слоў Лукашэнкі, Зяленскі можа страціць усю Украіну, калі не прыме прапановы Расіі і не спыніцца.
"Калі ўкраінцы не пойдуць на гэтыя прапановы, гэта будзе тое, што было на пачатку СВА. Будзе яшчэ горш. Яны страцяць усю Украіну", - сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанні Паўла Зарубіна.
Прапановы Расіі аб міры
Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заяўляў аб тым, што ад улад Украіны пакуль не паступала рэакцыі на прапановы РФ, якія былі агучаны падчас расійска-амерыканскага саміту на Алясцы.
Паводле інфармацыі Лаўрова, кіеўскі рэжым адхіліў мірныя ініцыятывы, якія Вашынгтон рабіў пасля перагавораў на Алясцы. Гэтыя ініцыятывы былі перададзены ўкраінскаму боку, у прыватнасці, праз спецпасланніка Уіткафа пасля сустрэчы Пуціна з Трампам у Анкорыджы.
Расійска-амерыканскі саміт на ўзроўні лідараў краін прайшоў на Алясцы на ваеннай базе Эльмендорф-Рычардсан 15 жніўня. Цэнтральнай тэмай стала магчымае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу на справядлівай аснове.
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у расійскую сталіцу з візітам напярэдадні. Разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным ён прыняў удзел у "Сусветным атамным тыдні", прысвечаным 80-годдзю атамнай прамысловасці ў РФ.
У пятніцу адбыліся пергаворы двух лідараў па шырокім коле пытанняў, яны працягваліся больш за пяць гадзін. Прэзідэнт Беларусі разам з прэзідэнтам Расіі заслухаў даклад Генеральнага штаба РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"