Пуцін прапанаваў абмеркаваць мэтазгоднасць удзелу РФ у БДІПЧ АБСЕ

Напярэдадні позна вечарам у Крамлі расійскі лідар правёў сустрэчу з кіраўніком ЦВК Элай Памфілавай, якая ўзняла пытанне, навошта Расіі членства ў БДІПЧ АБСЕ.
Sputnik
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Мэтазгоднасць удзелу Расіі ў дзейнасці БДІПЧ АБСЕ будзе абмеркавана з парламентам і міністэрствам замежных спраў РФ, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін на сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама краіны Элай Памфілавай.
Сустрэча Пуціна і Памфілавай адбылася напярэдадні позна ўвечары, паведамляе РІА Навіны.
У ходзе яе кіраўнік ЦВК узняла пытанне адносна членства Расіі ў БДІПЧ АБСЕ і мэтазгоднасці платы ўзносаў.
"Навошта яны нам патрэбныя? На самай справе, навошта мы плацім узносы? Яны не абараняюць нашы правы – абсалютна. Яны не абараняюць правы журналістаў, не абараняюць правы па ўсіх напрамках, у тым ліку і выбарчыя правы", - сказала Памфілава.
Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што, нягледзячы на членства РФ у БДІПЧ АБСЕ, расійскіх назіральнікаў не дапусцілі на выбары ў Малдове.
"Добра, Эла Аляксандраўна. Абавязкова і з МЗС параімся, і з дэпутатамі абедзвюх палат. Пагаворым, падумаем на гэтую тэму", - адказаў на гэта Пуцін.
Ён пагадзіўся са старшынёй ЦВК у тым, што існуючая сітуацыя недарэчная.
"Вы маеце рацыю, такая сітуацыя неяк выглядае недарэчна, калі мы даем усе магчымасці, а ў адказ нічога з таго боку не адбываецца", - сказаў прэзідэнт РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Масква лічыць роспуск Мінскай групы АБСЕ абгрунтаваным