МІНСК, 29 вер – Sputnik. Расійская кампанія "Герофарм" і беларускае прадпрыемства "Белмедпрэпараты" заключылі ліцэнзійны дагавор аб пачатку лакалізацыі вытворчасці ў Беларусі трох аналагаў інсуліну, паведамілі Sputnik арганізатары выставы "Иннопром", у рамках якой адбылося падпісанне дакумента.
Паведамляецца, што гаворка ідзе аб такіх аналагах інсуліну, як глулізін і гларгін ў дазіроўках 100 і 300 АД. Чакаецца, што лакалізацыя вытворчасці будзе завершана да канца 2026 года. Сацыяльна-значныя прэпараты для людзей з цукровым дыябетам будуць выпускацца пад гандлёвымі найменнямі "Герофарма" – "РинГлузин", "РинГлар" і "РинГлар" 300.
Як адзначылі ў "Герофарме", перагаворы аб перадачы тэхналогіі вытворчасці інсулінаў беларускаму боку вяліся з 2021 года. Аднак маштабнае супрацоўніцтва расійскай кампаніі і беларускага прадпрыемства пачалося ў 2023 годзе – з падпісання дарожнай карты па лакалізацыі вытворчасці інсуліну аспарт. У гэтым годзе трансфер тэхналогіі гэтага інсуліну завяршыўся і цяпер ён выпускаецца пад гандлёвым найменнем "РынФаст".
"Рэалізацыя праекта – стратэгічны крок у забеспячэнні імпартанезалежнасці Саюзнай Дзяржавы і накіравана на ўзмацненне кааперацыі паміж прадпрыемствамі ў ЕАЭС", - адзначыў гендырэнктар "Герофарма" Пётр Радзівонаў.
У красавіку гэтага года на палях міжнароднага медыцынскага форуму "Ахова здароўя Беларусі 2025" гендырэктар РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам" Ігар Мітрафанаў заяўляў, што холдынг актыўна супрацоўнічае з расійскімі кампаніямі па лакалізацыі вытворчасці лекавых прэпаратаў на пляцоўках беларускіх фармацэўскіх прадпрыемстваў. у Беларусі пачнуць вырабляць інсулін з выкарыстаннем субстанцыі расійскай вытворчасці.
Цукровы дыябет
Цукровы дыябет – гэта захворванне, пры якім па нейкіх прычынах не выпрацоўваецца ў дастатковай колькасці або не выконвае неабходную функцыю інсулін. У выніку ў арганізме не засвойваецца глюкоза.
Выкарыстанне аналагаў інсуліну з’яўляецца сусветнай тэндэнцыяй, якая значна паляпшае якасць жыцця пацыентаў і дапамагае прадухіліць развіццё сур’ёзных ускладненняў.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, больш за 380 тыс пацыентаў з цукровым дыябетам знаходзяцца пад назіраннем медыкаў у Беларусі, і кожны год гэтая лічба толькі павялічваецца. З гэтага ліку больш за 19 тыс – з цукровым дыябетам першага тыпу і больш за 350 тыс – з цукровым дыябетам другога тыпу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"