МІНСК, 29 вер – Sputnik. Цэнтр беларускай тэхнікі з’явіцца ў Санкт-Пецярбургу праз тры гады, паведаміў журналістам віцэ-губернатар горада Кірыл Палякоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што Беларусь для Пецярбурга – стратэгічны партнёр: першае месца ў СНД (па аб’ёму тавараабароту) і чацвёртае ў свеце (пасля Кітая, Індыі і Турцыі).
"Ужо больш за 200 млрд рублёў або 2 млрд долараў з Рэспублікай Беларусь. У нас ёсць шэраг сумесных праектаў, сёння адзін з такіх падпісаны (...) – гэта рэалізацыя... цэнтра беларускай тэхнікі", - сказаў Палякоў пасля сустрэчы з беларускім віцэ-прэм'ерам Віктарам Каранкевічам на палях міжнароднай прамысловай выставы "Иннопром" у Мінску, дзе была падпісана адпаведная дарожная карта.
Паводле яго слоў, акрамя абслугоўвання і продажу тэхнікі, на гэтай пляцоўцы будуць прасоўвацца пытанні беларускай культуры.
"Будзе наладжана ўзаемадзеянне паміж нашымі культурнымі цэнтрамі, тэатрамі, работа ўжо ідзе ў гэтым напрамку", - падзяліўся віцэ-губернатар.
Ён адзначыў, што цэнтр будзе абслугоўваць беларуску тэхніку, якая працуе на вуліцах Санкт-Пецярбурга, а таксама на палях Ленінградскай вобласці – гэта трактары, электробусы, камунальныя машыны.
"Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь была пастаўлена задача стварыць такі цэнтр, дзе быў бы ўвесь неабходны набор запчастак, рамонтныя брыгады, якія маглі б аператыўна абслугоўваць высакаякасную тэхніку, якая сёння працуе ў Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай вобласці і ў цэлым на Паўночным Захадзе", - канстатаваў Палякоў.
Намеснік губернатара дадаў, што месца для будаўніцтва цэнтра ўжо выбрана – яно размешчана недалёка ад аэрапорта "Пулкава". У гэтым годзе пачынаецца закладка першага каменя, а першы этап будаўніцтва плануецца рэалізаваць на працягу года. Другі этап пройдзе на працягу трох год.
"Па дарожнай карце гэта так, і я ўпэўнен, што мы не падвядзём прэм’ер-міністра, які павінен зацвердзіць гэтую дарожную карту, і губернатара Санкт-Пецярбурга, які таксама зацвердзіць гэтую падпісаную намі з Віктарам Міхайлавічам дарожную карту", - сказаў на заканчэнне ён.
Мультыбрэндавыя цэнтры ўжо працуюць у некаторых рэгіёнах Расіі. Дзякуючы ім Беларусь плануе павысіць эфектыўнасць прасоўвання тэхнікі на расійскім рынку. Такія пляцоўкі функцыянуюць у Татарстане, Башкортастане, Новасібірскай вобласці і ў Кузбасе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"