МІНСК, 6 окт – Sputnik. Цырымонія адкрыцця скульптурнай кампазіцыі "Российские журналисты" прайшла ў цэнтры Масквы, аб гэтым паведамілі ў панядзелак у Саюзе журналістаў Расіі.
Аўтарам работы з’яўляецца скульптар Уладзімір Іваноў. Кампазіцыя ўяўляе сабой тры фігуры – карэспандэнт з мікрафонам, фотарэпарцёр і відэааператар. Яны адлюстроўваюць тры складальнікі працы журналістаў – атрыманне інфармацыі, фота- і відэаздымку падзей.
У цырымоніі адкрыцця скульптурнай кампазіцыі бралі ўдзел віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Чарнышэнка, дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава, кіраўнік Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў, гендырэктар ТАСС Андрэй Кандрашоў.
Марыя Захарава падкрэсліла, што журналістыка, асабліва ў апошнія гады, звязана з каласальнай рызыкай, таму важна, каб у самым цэнтры Масквы з’явіўся абагульнены помнік прадстаўнікам прафесіі.
"Некаторыя часткі кампазіцыі будуць зіхацець, як зіхацяць часткі скульптур у маскоўскім метро ад штодзённых дакрананняў тысяч чалавечых рук. На шчасце і на поспех", - адзначыла Захарава.
У сваю чаргу старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў выказаў упэўненасць, што, праходзячы міма гэтай скульптуры, людзі будуць успамінаць няпростую работу журналістаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"