Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Парламентарыі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі культурныя праекты

На нарадзе ў Гомелі дэпутаты выказалі неспакой "прабуксоўкай" культурных праектаў у кабінетах чыноўнікаў і прапанавалі прызначыць у міністэрствах Беларусі і Расіі адказных, якія будуць адсочваць шлях ад заяўкі да яе рэалізацыі.
Sputnik
ГОМЕЛЬ, 8 кас – Таццяна Федарэнка, Sputnik. У Гомелі адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры. У ім прынялі ўдзел расійскія і беларускія дэпутаты, яны абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
У СД неабходна прызначыць адказных за вядзенне праектаў – з такой прапановай выступіў старшыня Камісіі, першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай думы па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў Мікалай Бурляеў. Ён выказаў заклапочанасць тым, што з 29 прапанаваных і адобраных Парламенцкім Сходам праектаў у рабоце зараз толькі чатыры.
Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры Мікалай Бурляеў
"Я чалавек творчы і не прывык да бюракратычных перашкод, з якімі сутыкаюцца творчыя людзі ў кабінетах. З-за нейкага пункта адпраўляюць праект на дапрацоўку, а некаторыя наогул ставяць на паўзу. З 29 прапанаваных намі праектаў ужо 25 адпадаюць па тых ці іншых прычынах. Вы пастаўце чалавека у міністэрствах Беларусі і Расіі, які возьме гэтыя працэсы на кантроль і будзе адказваць за іх рэалізацыю. Гэта трывожны званочак, так нельга", - сказаў Бурляеў.
Ён пацікавіўся, хто тармозіць праект са стварэннем маладзёжнага саюзнага хору.
"У РФ падрыхтавалі праект, але атрымалі адмоўнае заключэнне з беларускага боку", - адказаў адзін з удзельнікаў сходу. Прадстаўнік ад Беларусі паабяцаў разабрацца з гэтым пытаннем.
Пацікавіўся Бурляеў і лёсам 30 міні-фільмаў аб рэальных героях СВА. Беларускі і расійскі бакі павінны былі падрыхтаваць па 15 кароткаметражак, аднак рэалізацыю праекта так і не пачалі – дакументы "завіслі" ў кабінетах чыноўнікаў.
"Праект па міні-фільмах таксама завісае, зноў трэба нешта дапрацоўваць. Атрымліваецца, на 2026 год ужо не паспяваем, гэтак справа не пойдзе", - звярнуўся да прысутных старшыня Камісіі.
Пагаварылі і аб перспектыўных праектах, якія паказваюць добрыя вынікі з году ў год. Сярод іх Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", бюджэт якога плануюць пашырыць, а конкурсную праграму зрабіць больш разнастайнай з дапамогай джаза. Прадоўжыць сваю работу культурна-адукацыйны праект "Цягнік Памяці": старшакласнікі з Беларусі, Расіі і краін СНД зноў адправяцца ў падарожжа па гарадах Саюзнай дзяржавы. Таксама будзе арганізаваны турыстычны злёт СД і, ужо па традыцыі, праведзены шэраг мерапрыемстваў у рамках Дзён Саюзнай дзяржавы.
Член Камітэта Дзяржаўнай Думы па культуры Вольга Германава
Член Камітэта Дзяржаўнай Думы па культуры Вольга Германава прапанавала паказваць ва ўсіх буйных гарадах Расіі і Беларусі канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў на сцэне Крамлёўскага палаца. Паводле яе слоў, Мінабароны выступіла з ініцыятывай паказваць у электронным выглядзе гэты канцэрт у воінскіх часцях.
"У цэлым работа ідзе дынамічна і аднадушна. Усе члены Камісіі ад Расіі і Беларусі адзіныя ў прасоўванні традыцыйных, духоўных і маральных каштоўнасцей. Мы практычна адзін народ, і яны ў нас аднолькавыя", - падсумаваў Мікалай Бурляеў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Фільм "Парень с нашего двора: Журавлев" упершыню паказалі ў Мінску