Лідары СНД прынялі рашэнне аб заснаванні фармату "СНД Плюс"

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў Садружнасці Незалежных дзяржаў прайшло ў Душанбэ, па яго выніках падпісана 19 дакументаў.
Sputnik
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Лідары Садружнасці Незалежных дзяржаў прынялі рашэнне аб заснаванні фармату "СНД Плюс", паведамляецца на сайце Крамля.
Гэтае рашэнне было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якое прайшло ў Душанбэ. Усяго на саміце было падпісана 19 дакументаў. Сярод іх – "Рашэнне "Аб заснаванні фармату "Садружнасць Незалежных Дзяржаў плюс".
Як адзначыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Масква падтрымала рашэнне аб новым фармаце, паколькі ён дасць магчымасць больш актыўна ўключаць у інтэграцыйную структуру Садружнасці новыя краіны і міжнародныя структуры.
У сваю чаргу памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў адзначыў, што ідэя аб новым фармаце "СНД плюс" вельмі карысная.
"Сама ідэя вельмі карысная. У залежнасці ад таго, які парадак дня будзе абмяркоўвацца на тым ці іншым пасяджэнні, то можна чакаць падключэнне той ці іншай дзяржавы", - падкрэсліў Ушакоў.
Акрамя гэтага, адзін з дакументаў, якія сёння ў Душанбэ падпісалі лідары краін СНД, датычыцца надання ШАС статусу назіральніка ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Падпісаны таксама дакументы з нагоды 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, аб "Аб Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД да 2030 года" і "Аб генеральным сакратару СНД", у адпаведнасці з якім Сяргей Лебедзеў яшчэ тры гады будзе генсакратаром СНД.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў СНД прайшло ў пятніцу ў вузкім і шырокім фарматах. У ім прынялі ўдзел лідары Расіі, Азербайджана, Беларусі, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, а таксама прэм’ер Арменіі.
У 2025 годзе ў СНД старшынствуе Таджыкістан, старшынства ў 2026 годзе ў Садружнасці пераходзіць да Туркменістана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пуцін запрасіў лідараў СНД на нефармальную сустрэчу перад Новым годам