Фота

Жураўлі, журавіны і прыроднае хараство: восень у Ельні – фота

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" ў апошнія гады становіцца ўсё больш папулярным у турыстаў – прырода сабрала тут больш за 400 відаў раслін і не менш як 120 відаў птушак. Як выглядае адно з самых чыстых месцаў планеты – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Беларускія балоты называюць "лёгкімі" Еўропы, верхавое балота ў Ельні ўваходзіць у спісак як адно з самых чыстых месцаў планеты – адзін гектар балота вылучае ў 10 разоў больш кіслароду, чым адзін гектар лесу.
На тэрыторыі, супастаўнай з памерам Мінска, ляжыць гіганцкі тарфяны пласт, шчыльна пакрыты мохам з журавінамі і верасам. Тут жа – больш за сотню азёр рознай велічыні.
Тэрыторыя заказніка багатая рознымі раслінамі, з якіх 13 занесены ў Чырвоную кнігу. Тут жыве больш за 120 відаў птушак, з якіх 24 – таксама чырванакніжныя.
Ганарыцца Ельня і сваімі багатымі запасамі журавін – кожны год у сезон тут збіраюць незлічоную колькасць багатай вітамінамі ягады.
Восень – напэўна, самая лепшая пара года для таго, каб паехаць у Ельню і прагуляцца па пешаходным насціле ўздоўж балота і разгледзець гэтае прыроднае хараство ва ўсіх фарбах.
1 / 21
2 / 21
3 / 21
4 / 21
5 / 21
6 / 21
7 / 21
8 / 21
9 / 21
10 / 21
11 / 21
12 / 21
13 / 21
14 / 21
15 / 21
16 / 21
17 / 21
18 / 21
19 / 21
20 / 21
21 / 21
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"