МІНСК, 15 кас – Sputnik. Краіны Еўрапейскага саюза, абмежаваўшы імпарт расійскага газу, справакавалі рост цэн на паліва і ў выніку пацярпелі больш за ўсё, заявіў генеральны сакратар Форуму краін-экспарцёраў газу Махамед Хамэл, выступаючы на міжнародным форуме "Российская энергетическая неделя".
"У 2024 годзе рашэнне ЕС скарачаць і абмяжоўваць імпарт газу з Расійскай Федэрацыі прывяло да вельмі сур’ёзнага росту цэн… Безумоўна, рэгіён, які найбольш пацярпеў ад гэтай сітуацыі, – гэта Еўрапейскі саюз", - сказаў Хамэл.
Санкцыйная палітыка Еўрасаюза, паводле слоў генеральнага сакратара, прывяла таксама да "сур’ёзнага перамяшчэння шэрага вытворчых галін у ЗША": цэны на нафту там на дзве трэці ніжэй за еўрапейскія, што забяспечвае канкурэнтную перавагу тавараў.
Біржавы кошт на газ у ЕС з пачатку года ў сярэднім вырас на 23,5% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе РІА Навіны, вывучыўшы даныя лонданскай біржы ICE. Цяпер кошт кубаметра газу перавышае 440 долараў.
Гістарычна рэкордных значэнняў цана на газ у Еўропе дасягнула вясной 2022 года – каціроўкі перавысілі 3 890 долараў у рамках гандлёвай сесіі. Такіх устойліва высокіх цэн не было за ўсю гісторыю функцыянавання газавых хабаў у Еўропе – з 1996 года.
Міжнародны форум "Российская энергетическая неделя" – найбуйнейшая дыскусійная пляцоўка для абмеркавання тэндэнцый развіцця сусветнага паліўна-энергетычнага комплексу. У форуме бяруць удзел больш за 5 000 дэлегатаў з розных краін, дзелавая праграма ўключае больш за 70 мерапрыемстваў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"